Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 1078 человек

Акцыя «Жыву ў Беларусі i тым ганаруся» - Конкурс творчых работ

Дата: 8 июня в 09:25, Обновлено 8 июня в 09:25

Акцыя «Жыву ў Беларусі i тым ганаруся»

Конкурс творчых работ

«Маё прозвішча – лепшае ў свеце»

Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца асобныя навучэнцы ўстанвы адукацыі ва ўзроставай катэгорыі 12-16 гадоў.

На конкурс прадстаўляюцца індывідуальныя творчыя работы інфармацыйна-публіцыстычных жанраў, у якіх у займальный форме распавядаецца пра паходжанне ўласнага прозвішча (выкарыстоўваюцца apxiўныя звесткі, дадзеныя этымалагічных i іншых слоўнікаў, даведачная i спецыяльная літаратура, адлюстроўваецца гісторыя сям’і або факты з жыцця носьбітаў прозвішча, што пацвярджаюць яго ўнікальнасць, выключнасць, самабытнасць; апісваюцца канкрэтныя справы або падзеі, якія абуджаюць маладое пакаленне праяўляць зацікаўленасць да роднага слова, гісторыі беларускай мовы праз вывучэнне сваіх каранёў, спрыяюць павышэнню культурнага ўзроўню асобнага навучэнца i грамадства ўвогуле, нацыянальнай самасвядомасці юных грамадзян сваёй краіны).

                Конкурсныя работы (тэкст – да 3 000 знакаў (паўтары старонкі фармата А4) пажадана з фотадакументальным суправаджэннем) прадстаўляюцца ў электронным выглядзе, маюць тытульны ліст (з пазначэннем вобласці, раёна/горада, установы адукацыі, назвы працы), інфармацыю пра аўтара работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/група) i пра кіраўніка (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.

Конкурсныя матэрыялы неабходна прадставіць

да 1 верасня 2017 г.

намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце

Конкурс фотаздымкаў

«Мая чароўная Беларусь»

        

Удзельнікамі фотаконкурсу з’яўляюцца навучэнцы  ва ўзроставай катэгорыі з 12 да 16 гадоў уключна.

        Фотаконкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

«Беларусь сінявокая» (пейзаж (сельскі i гарадскі), рэкi і азёры);

«Дзівоснае побач» (раслінны i жывёльны свет Беларусі);

«Беларусь у фармаце 3D» (стэрэафотаздымкі па наступных тэматыках: сельскі i гарадскі пейзаж, жывёлы Беларусі, помнікі гісторыі i культуры Беларусі);

«Навуковае фота» (фотаздымкі, зробленыя для працэсу навуковых даследаванняў (мікравыявы, людзі ў навуцы, серыі здымкаў пад мікраскопамі i г.д.);

«Мы – беларусы» (фотаздымкі, якія падкрэсліваюць народныя традыцыі, характар i нацыянальныя асаблівасці жыхароў Беларусі);

«...I перанесціся ў далёкае мінулае» (фотаздымкі гістарычных i культурных аб’ектаў, помнікаў архітэктуры Беларусі);

«ТэхнаРух» (фотаздымкі, прысвечаныя тэхнічнай творчасці: работа ў аб’яднаннях па інтарэсах тэхнічнага накірунку, спаборніцтвы па тэхнічных відах спорту).

Патрабаванні да конкурсных работ.

Фотаздымкі павінны быць зроблены на тэрыторыі Беларусі.

Фотаработы павінны быць прадстаўлены ў каляровым ці чорна-белым варыянце на фотапаперы фармату ад 20 да 30 см па доўгім баку (без пашпарта). Дадаткова прадстаўляецца электронны варыянт фотаработ у фармаце JPEG, не менш чым 2000 пікселяў па левым краі. Работы, якія не адпавядаюць дадзеным патрабаванням, да фотаконкурсу не дапускаюцца.

На адваротным баку кожнай фатаграфіі павінны быць наступныя дадзеныя: назва работы, прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара (цалкам), узрост, назва ўстановы адукацыі з указаннем раёна, вобласці, адраса i нумара тэлефона.

         Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных работ:

арыгінальнасць сюжэта;

мастацкае адлюстраванне i раскрыццё выбранай тэмы;

тэхнічная якасць фотаздымка.

Конкурсныя матэрыялы неабходна прадставіць

да 15 верасня 2017 г.

намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце

Конкурс творчых работ

«Праз творчасць у прафесію жыцця»

Удзельнкамі конкурсу з’яўляюцца навучэнцы ва ўзроставай катэгорыі пасля 14 гадоў.

На конкурс прадстаўляецца даследчы матэрыял аб будучай прафесіі ўдзельнікаў конкурсу, які змяшчае:

звесткі аб гісторыі, спецыфіцы, значнасці, палажэнні на рынку працы абранай прафесіі;

апісанне атрыбутаў прафесіі (традыцыі, сімвалы, міфы, прафесіянальныя тэрміны і інш.);

матывы выбару прафесіі i шляхоў вызначэння паспяховасці ў абранай прафесіі (у тым ліку асобасных якасцяў);

cпіс устаноў адукацый, у якіх можна атрымаць абраную (або падобную) прафесію;

перспектывы i асабістая роля аўтара ў прафесіі.

Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных работ:

адпаведнасць умовам конкурсу;

змястоўнасць;

інфармацыйная напоўненасць;

творчы падыход, мастацкая прываблівасць, арыгінальнасць падачы матэрыялу.

Конкурсныя матэрыялы, у тым ліку на электронным носьбіце, неабходна прадставіць

да 13 верасня 2017 г.

намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.