Дзень роднай мовы ў гарадской бібліятэцы імя А.С.Пушкіна для навучэнцаў 7 "В" класа
21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Напярэдадні свята ў гарадской бібліятэцы імя А.С.Пушкіна прайшла гульня-віктарына «Адкрываю…нанова беларускае роднае слова…» для навучэнцаў 7 "В" класа ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Бабруйска».
Удзельнікі свята даведаліся, што ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць прыгажосцю і непаўторнасцю, а наша родная беларуская мова – мілагучнасцю. Пераканацца ў прыгажосці і непаўторнасці беларускай мовы дзеці змаглі з дапамогай конкурсаў: «Перакладчыкі», «Тлумачальнік», «Загадкавы», «Музычны», «Паэтычны» і іншых.
Свята спеўнага, звонкага, непаўторнага роднага слова прайшло ў сяброўскай атмасферы. Дзеці змаглі не толькі праявіць сваю эрудыцыю, але і паглыбіць веды па гісторыі ўзнікнення беларускай мовы, яе развіцці і сучасным стане.
У канцы мерапрыемства вядучая падвяла ўдзельникаў свята да высновы аб тым, што родная мова жыве не толькі ў вершах і песнях, яна арганічна акружае нас у штодзённым жыцці. І свята роднай мовы – нагода для нас яшчэ раз задумацца аб лёсе той адзінай, якую мы завём матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова.