Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 407 человек

З любоўю да роднай зямлі

Дата: 24 февраля 2020 в 12:44, Обновлено 24 февраля 2020 в 17:01
593 просмотра

З 17 па 22 лютага ў пачатковай школе прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

Мы – беларусы, і ў нас ёсць цудоўны скарб – мілагучная родная мова. Але ж так склалася, што ў паўсядзённым жыцці мы больш размаўляем па-руску. Каб прабудзіць з маленства цікавасць да вывучэння роднай мовы у школе штогод праходзіць тыдзень беларускай мовы і літаратуры. З 17 па 22 лютага вучні, настаўнікі і бацькі сталі ўдзельнікамі рознабаковых мерапрыемстваў. Іх дэвізам сталі словы: «З любоўю да роднай зямлі».

Настрой тэматычнага тыдня адчуваўся ўжо у фае школы, дзе былі аформлены выставы «Літарынка», «Краіна рэбусаў», «Казка запрашае».

На першым паверсе намаганнямі настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў была арганізавана выстава экспанатаў сялянскіх рэчаў, народных вырабаў «Беларуская хатка». Яна дала магчымасць дзецям, жыхарам гарадской мясцовасці, на свае вочы пабачыць, з чаго складаўся быт простых беларусаў, пазнаёміцца з гісторыяй і прызначэннем розных прадметаў хатняга карыстання.

Цікава прайшлі адкрытыя ўрокі па беларускай мове і літаратуры.

На працягу ўрока вучні IV «В» класа пад кіраўніцтвам Аксаны Мікалаеўны Манько шукалі рысы характару, якія адпавядаюць паняццю «верны сябар». Над гэтым іх прымусіў паразважаць твор В. Гурскага «Верныя сябры».

Вучні III «А», вывучаючы тэму «Правапіс прыставак і сугучных прыназоўнікаў», ператварыліся ў сапраўдных даследчыкаў.

21 лютага прайшоў конкурс чытачоў, прысвечаны Дню роднай мовы, дзе вучні паказалі свае ўменні чытаць вершы на памяць.

Выражаем удзячнасць вучням і іх бацькам, класным кіраўнікам, якія прынялі ўдзел у правядзенні тыдня беларускай мовы і літаратуры.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.