Тыдзень беларускай мовы і літаратуры
З 26 лютага па 3 сакавіка ў школе прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры.
Тыдзень роднай мовы быў адкрыты выставай тэматычных газет “Жывая спадчына”. 27 лютага пад кіраўніцтвам настаўніка беларуская мовы і літаратуры Шэбушавай Лідзіяй Анатольеўнай адбылася цікавая інтэлектуальная гульня паміж вучнямі 5-8 класаў “Знаўцы беларускага слова”. Аляксеева Марыя Міронаўна правяла адкрыты ўрок у 7 “В” класе па тэме “Праблема маральнага выбару ў творы З.Бядулі “На каляды к сыну”. 1 сакавіка адбыўся конкурс на лепшага чытальніка вершаў беларускіх паэтаў, які падрыхтавала Шынкарэнка Святалана Ўладзіміраўна. На працягу 2 сакавіка праводзіліся музычныя перапынкі “Гучы, родная песня!”. Мерапрыемствы тыдня былі яркімі і запамінальнымі. Яны далі магчымасць вучням і настаўнікам актуалізаваць веды па беларускай мове і літаратуры, паказаць узровень сваёй эрудыцыі, пашырыць кругагляд, захапіцца прыгажосцю беларускага мастацкага слова.