Тыдзень беларускай мовы и літаратуры ў пачатковай школе
З 19 па 24 лістапада 2018 года ў пачатковай школе прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры “З любоўю да роднай зямлі”.
Тыдзень пачаўся з выставы малюнкаў “Вучым беларускую мову”.
У гэты ж дзень супрацоўнікі бібліятэкі імя А. Гайдара паказалі лялечны спектакль “Зайкава хатка” для вучняў I класаў.
Аўторак быў аб’яўлены Днём беларускай мовы. Ён прайшоў пад дэвізам “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”.
У гэты ж дзень у II “В” класе прайшоў адкрыты урок па беларускай мове. Пад кіраўніцтвам Мароз Т. І. вучні вывучалі правапіс літары ў.
З 21 лістапада ў фае I паверха адкрылася выстава “Бабулін куфар”, дзе кожны жадаючы мог падзяліцца рэчамі, якія дасталіся яму ад старэйшага пакалення. Гэта добрая магчымасць паглядзець з чаго складаўся побыт нашых продкаў. Таксама у гэты дзень вучні I-IV класаў прынялі актыўны ўдзел у выставе малюнкаў “Беларуская казка”.
У пятніцу 23 лістапада вучні II-IV класаў пісалі пажаднні роднай школе, якой у гэтым годзе спаўняецца 80 год.
Закрыцце тыдня беларускай мовы і літаратуры адбылося ў суботу адкрытым мерапрыемствам “Востраў беларускай мовы” для вучняў IV класаў.
Вялікі дзякуй вучням, бацькам і класным кіраўнікам, якія прыняўлі ўдзел у правядзеніі тыдня беларускай мовы і літаратуры!